У глыбіні сваёй душы Знайшоў апошнюю надзею. І трэба сёння мне ісці, Альбо ніколі не паспею. Мой сябар, ты са мной ляці Насустрач снежаньскім завеям. Зламалі крылы нам... Паўзці! Альбо ніколі не паспеем... Сярод хлусні камусць расці. А я вось крыўдаю хварэю. І трэба сёння мне ісці, Альбо ніколі не паспею... 25 12 2010 Tags: верш
|